На Щучинщине

Аддаць свой голас

Песні, што ліліся з фае Ражанкаўскага сельскага дома культуры, было чуваць здалёк. Гэта мясцовыя артысты музыкай і спевамі сустракалі выбаршчыкаў на Ражанкаўска-садовым участку для галасавання № 21.

Теги:: 

Будучыня ў нашых руках

– Я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах толькі ў асноўны дзень галасавання, – расказвае жыхарка аг. Руткевічы Ніна Сяргееўна Здановіч, якую мы сустрэлі на Руткевіцкім участку для галасавання №23. – Ён па-асобаму ўрачысты. Акрамя таго, гэта выхадны, таму нікуды не спяшаючыся  можна паглядзець канцэрт, пагутарыць з людзьмі.

Теги:: 

"Паўлавіч, галасаваць будзеш?". "А як жа!"

Сведкай такога дыялогу журналіст стала ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у г.п. Астрына, куды зайшла сёння разам з намеснікам старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Астрынскага ўчастка для галасавання №15 Алай Іванаўнай Варганавай і членам камісіі Віктарам Пятровічам Ціунчыкам.

На выборы – впервые

В этот раз я отправлялась на Юго-Западный избирательный участок №32 не только как избиратель и журналист, но и как мама. В прошлом году моей дочери Карине исполнилось восемнадцать, и вот она вместе со мной первый раз принимала участие в выборах. Конечно, для неё это было серьёзное важное событие.

Теги:: 

Зрабіць свой выбар

На Паўднёва-Заходні выбарчы ўчастак №32 у СШ №3 г. Шчучына жыхары мясцовага мікрараёна ішлі і ішлі. Усе, хто не прагаласаваў датэрмінова, спяшаліся выканаць свой грамадзянскі абавязак сёння – у асноўны дзень выбараў.

Маладыя сем'і з дзеткамі, бабулі і дзядулі з унукамі, сямейныя пары – кожны адчуваў важнасць моманту, таму не мог застацца ўбаку ад сур'ёзнай падзеі ў жыцці нашай краіны.

Э.С. Дзікевіч: “Зрабіць выбар – гэта не толькі права, але і абавязак”

Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання выйшла на фінішную прамую. Сёння – асноўны дзень галасавання, таму на выбарчых участках з самай раніцы людна. Прыйшлі аддаць свае галасы і старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч са сваёй жонкай Ганнай Іванаўнай. 

"Яна ў нас патрыётка!". 93-гадовая ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Рыгораўна Клачкова прыйшла на ўчастак для галасавання, каб прынародна выканаць свой грамадзянскі абавязак

"Марыя Рыгораўна магла б пакінуць заяўку, і члены камісіі прыйшлі са скрыняй да яе дамоў, – гаворыць старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Астрынскага ўчастка для галасавання №15 І.В. Анцута. – Але яна заўжды галасуе на ўчастку! Абавязкова завітае і сёння".

Голасу права – вялікая справа

Акурат у 8 гадзін раніцы адчыніў свае дверы і Астрынскі ўчастак для галасавання №15. Першы выбаршчык з’явіўся тут практычна адразу. Прыйшоў сюды, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, і Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч з жонкай Святланай Іванаўнай. Гэтыя паважаныя ў Астрыне людзі патрэбы ў прадстаўленні не маюць. Святлана Іванаўна – загадчыца гарпасялковай бібліятэкі.

Выборы депутатов местных Советов 28-го созыва проходят сегодня в Беларуси

Как сообщили в Щучинской районной избирательной комиссии, голосование проходит организованно и при высокой активности избирателей. На 12 часов участие в голосовании приняло более 50 процентов избирателей, досрочно с 13 по 17 февраля проголосовали более 40 процентов избирателей. За ходом голосования осуществляют наблюдение 260 наблюдателей.

Теги:: 

Кожны голас – за квітнеючую Шчучыншчыну

З самай раніцы на Ленінскі ўчастак для галасавання №35, які размясціўся ў сярэдняй школе №1 г. Шчучына, спяшаліся выбаршчыкі. Многія прыходзілі целымі сем’ямі, каб выканаць грамадзянскі абавязак і аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Вызначыліся з выбарам і старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік са сваёй жонкай Валянцінай Мікалаеўнай.

Теги:: 

Страницы