Э.С. Дзікевіч: “Зрабіць выбар – гэта не толькі права, але і абавязак”

Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання выйшла на фінішную прамую. Сёння – асноўны дзень галасавання, таму на выбарчых участках з самай раніцы людна. Прыйшлі аддаць свае галасы і старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч са сваёй жонкай Ганнай Іванаўнай. 

  -- Зрабіць выбар – гэта не толькі наша права, але і грамадзянскі абавязак, -- перакананы Э.С. Дзікевіч. – Прыемна, што абсалютная большасць гараджан са мной салідарны. На выбарчым участку сустрэў шмат знаёмых, якія таксама прыйшлі прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты. Здорава, што людзі не абыякава ставяцца да будучыні роднага краю.

 Між тым, выбары працягваюцца. Калі вы яшчэ не аддалі свой голас – самы час гэта зрабіць!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!