Будучыня ў нашых руках

– Я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах толькі ў асноўны дзень галасавання, – расказвае жыхарка аг. Руткевічы Ніна Сяргееўна Здановіч, якую мы сустрэлі на Руткевіцкім участку для галасавання №23. – Ён па-асобаму ўрачысты. Акрамя таго, гэта выхадны, таму нікуды не спяшаючыся  можна паглядзець канцэрт, пагутарыць з людзьмі. Вельмі важна, каб кожны жыхар нашага раёна выканаў свой грамадзянскі абавязак, таму што ад таго, каму мы даверым сваё будучае і будзе залежаць наш дабрабыт, а таксама развіццё Шчучыншчыны і ўсёй краіны.

vybor_r_3.jpg

vybor_r_2.jpg

vybor_r_1.jpg

З Нінай Сяргееўнай салідарныя і іншыя выбаршчыкі, з якімі мы пагутарылі на ўчастку. А вяскоўцы і сапраўды разыходзіцца не спяшаліся, таму што менавіта для іх падрыхтавалі канцэрт артысты Руткевіцкага сельскага дома культуры. Трэба ж па-сапраўднаму адчуць усю ўрачыстаць святочнага дня.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!