Аддаць свой голас
Песні, што ліліся з фае Ражанкаўскага сельскага дома культуры, было чуваць здалёк. Гэта мясцовыя артысты музыкай і спевамі сустракалі выбаршчыкаў на Ражанкаўска-садовым участку для галасавання № 21.
– З раніцы ў нас было вельмі мнагалюдна, – расказваюць члены выбарчай камісіі. – Людзі вярталіся са службаў з царквы і касцёла, і ўсе, хто яшчэ не прыняў удзел у галасаванні, ішлі на выбарчы ўчастак. Цяпер члены камісіі накіраваліся ў вёскі, каб даць магчымасць прагаласаваць тым, хто сам не можа дабрацца да выбарчага ўчастка.
– Прыняць удзел у выбарах – гэта не проста мой абавязак, – гаворыць жыхар в. Бобра Дзяніс Міхайлавіч Яцкевіч. – Я хачу аддаць свой голас за кандыдата, які мне вельмі імпануе, які, я ўпэўнены, будзе працаваць толькі на карысць людзей. Таму і хачу яго падтрымаць.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.