Кожны голас – за квітнеючую Шчучыншчыну
З самай раніцы на Ленінскі ўчастак для галасавання №35, які размясціўся ў сярэдняй школе №1 г. Шчучына, спяшаліся выбаршчыкі. Многія прыходзілі целымі сем’ямі, каб выканаць грамадзянскі абавязак і аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Вызначыліся з выбарам і старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік са сваёй жонкай Валянцінай Мікалаеўнай.
-- Сёння мы выбіраем будучыню нашага раёна, таму да галасавання трэба падысці вельмі адказна, -- падкрэслівае кіраўнік раёна С.В. Ложэчнік. – Важна аддаць свой голас за дастойных кандыдатаў, якія будуць рэальна адстойваць інтарэсы Шчучыншчыны і вырашаць праблемы яе жыхароў, І такія кандыдатуры ёсць! Дзякуючы сваёй працавітасці, чуласці і неабыякавасці гэтыя людзі добра вядомы ў грамадстве. Вось за іх я і галасую!
Сяргей Васільевіч Ложэчнік быў прыемна ўражаны актыўнасцю гараджан, якія масава прыходзілі на выбарчы ўчастак №35, каб аддаць свае галасы за далейшы росквіт роднага Шчучына і раёна ў цэлым.
Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-склікання працягваюцца. Прагаласаваць за кандыдатаў можна да 20.00.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.