У СВУ “Пратасаўшчына” свае рэцэпты камбікорму
Создано Александр Касперчук 18.08.2019 в 8:23З уводам у эксплуатацыю рэканструяванай фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы “Грамавічы” статак БРЖ у СВУ “Пратасаўшчына” дасягнуў 5000 галоў і працягвае павялічвацца. Нягледзячы на значна ўзросшыя патрэбы гаспадаркі ў кармах, каровы і бычкі тут цалкам забяспечаны якасным камбікормам, які мясцовыя жывёлаводы выпускаюць на прадбачліва пабудаваным летась камбікормавым заводзе.