Хлебаробы Шчучыншчыны на жніве выйшлі на фінішную прамую

 

Хлебаробы Шчучыншчыны на жніве выйшлі на фінішную прамую: па даных на 5 жніўня ў гаспадарках раёна ўжо ўбрана 91% плошчаў зерневых, намалочана звыш 82 тысяч тон зерня новага ўраджаю.

 

Першымі завяршылі ўборачную кампанію аграрыі філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” і ААТ “Першамайск-агра”. Апошнія гектары ўбіраюць механізатары саўгаса “Вялікае Мажэйкава” і ААТ “Шчучынаграпрадукт”.

 

Самай высокай ураджайнасці дабіліся хлебаробы СВУ “Пратасаўшчына”: з кожнага гектара тут намалочваюць звыш 70 цэнтнераў зерня. 

 

Тысячны рубеж у раёне перасягнулі 23 экіпажы, звыш тысячы тон зерня перавезлі 15 вадзіцеляў, звыш двух тысяч тон – 6 вадзіцеляў. Больш усіх намалаціў зерня камбайнер ААТ “Шчучынаграпрадукт” Станіслаў Іосіфавіч Кахновіч (1843 тоны). На адвозцы лідзіруе вадзіцель ААТ “Васілішкі” Алег Тадэвушавіч Карпінец (2768 тон). Калі надвор’е не ўнясе свае карэктывы, то праз некалькі дзён шчучынскія аграрыі паспяхова завершаць жніво.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!