Сколькі баксёраў – столькі і медалёў. Дзіцячы міжнародны турнір па муайтай “Стайкі-open” прынёс перамогу шчучынскім баксёрам

У Рэспубліканскім цэнтры Алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” у Мінску прайшоў дзіцячы міжнародны турнір па муайтай “Стайкі-open”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва.

Шчучынскія баксёры выступілі на рынгу вельмі дастойна. Ілья Сырыцкі, Андрэй Варонік, Дзімід Лобач і Уладзіслаў Марчукевіч перамаглі ўсіх сваіх сапернікаў і сталі чэмпіёнамі. Дземянчук Данііл заняў другое меасца, а Павел Рымко вярнуўся дадому з “бронзавым” медалём. Віншуем рабят з высокімі спартыўнымі дасягненнямі!

-- Хочацца падзякаваць старшыні райвыканкама Сяргею Васільевічу Ложэчніку за падтрымку нашых спартсменаў, -- гаворыць старшыня папячыцельскага савета ДЮСШ г. Шчучына М.П. Кавалёў. – Дапамогу ў арганізацыі паездкі ў Мінск на міжнародны турнір аказала таксама ААТ “Шчучин гранит”. Спадзяёмся наша супрацоўніцтва будзе доўгім і плённым!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!