Народны фальклорны гурт “Вяргіня” стаў абсалютным пераможцам адкрытага рэгіянальнага фестывалю песеннага фальклора

На Лідчыне прайшоў адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклора “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі… ”, прысвечаны памяці Земавіта Фядэцкага. 
Ён – аўтар зборніка песень, запісаных у Феліксаве, якія палюбіліся многім. “Пайду я лугам…”, “Цячэ рэчанька”, “Зязюля”, “Маладая Марыля па гаі хадзіла…” – гэтыя і многія іншыя вядомыя музычныя кампазіцыі выконвалі ўдзельнікі фестывалю. Кожны нумар праграмы слухачы сустракалі апладысментамі. На сцэну выходзілі і спявачкі шаноўнага ўзросту. 
 Песні, якія выканаў наш народны фальклорны гурт “Вяргіня”, нікога не пакінулі раўнадушным. У выніку галасавання, ён стаў абсалютным пераможцам адкрытага рэгіянальнага фестывалю песеннага фальклора “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі…”. 
Віншуем нашых таленавітых спявачак!
Ганна КАСПЕР. 
 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!