Газета выпускается с сентября 1939 года

Главные новости

З Днём нараджэння, піянерыя!

З Днём нараджэння, піянерыя!

 
– Сёння для мяне асаблівы дзень – я стану піянерам, – адкрывае мне свой сакрэт пяцікласніца СШ №2 Елізавета Міклашэвіч. – Мае бацькі былі піянерамі, і мне хочацца на іх раўняцца. 
 
 
            Читать далее... 

З Днём нараджэння, піянерыя!

З Днём нараджэння, піянерыя!

 
– Сёння для мяне асаблівы дзень – я стану піянерам, – адкрывае мне свой сакрэт пяцікласніца СШ №2 Елізавета Міклашэвіч. – Мае бацькі былі піянерамі, і мне хочацца на іх раўняцца. 
 
 
            Читать далее... 

З родных вытокаў

З родных вытокаў

 
Нядаўна ў Васілішкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла персанальная выстава нашай таленавітай зямлячкі – мастачкі Марыі Касцюкевіч, якая цяпер жыве ў Мінскім раёне, але не забывае бацькаўшчыну. Ідэя належыць жаночай арганізацыі “Сяльчанка”.
 
            Читать далее...  

Толькі валейбол, толькі перамога!

Толькі валейбол, толькі перамога!

  
У рамках спартакіяды “Каласок” у Лідзе прайшоў фінал абласных спаборніцтваў па валейболе сярод дзяўчынак 1996-1997 года нараджэння. Шчучынская каманда вярнулася з перамогай.
 
 
             Читать далее... 

Адзін на ўсіх – наш беларускі сцяг

Адзін на ўсіх – наш беларускі сцяг

Мы кожны дзень бачым наш сцяг – чырвона-зялёнае палотнішча са знаёмым арнаментам, але столькі сцягоў і сцяжкоў разам, як у мінулую нядзелю, – толькі падчас вялікіх дзяржаўных свят. Сапраўды, гэта было яшчэ адно свята, якое прыйшло да нас з маем, – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
 
               Читать далее...  

Адзін на ўсіх – наш беларускі сцяг

Адзін на ўсіх – наш беларускі сцяг

Мы кожны дзень бачым наш сцяг – чырвона-зялёнае палотнішча са знаёмым арнаментам, але столькі сцягоў і сцяжкоў разам, як у мінулую нядзелю, – толькі падчас вялікіх дзяржаўных свят. Сапраўды, гэта было яшчэ адно свята, якое прыйшло да нас з маем, – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
 
               Читать далее...  

Адзін на ўсіх – наш беларускі сцяг

Адзін на ўсіх – наш беларускі сцяг

Мы кожны дзень бачым наш сцяг – чырвона-зялёнае палотнішча са знаёмым арнаментам, але столькі сцягоў і сцяжкоў разам, як у мінулую нядзелю, – толькі падчас вялікіх дзяржаўных свят. Сапраўды, гэта было яшчэ адно свята, якое прыйшло да нас з маем, – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
 
               Читать далее...  

Салдатам Перамогі – наша ўдзячнасць!

Салдатам Перамогі – наша ўдзячнасць!

У гэты дзень на падворку Івана Паўлавіча Лапуця было надзвычай людна: павіншаваць дарагога ветэрана са святам прыйшлі не толькі былыя калегі – работнікі МПМК-166, але і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Генрых Феліксавіч Шандроха.
 
           Читвть далее...  

Вясельны падарунак – ключы ад кватэры

Вясельны падарунак – ключы ад кватэры

 
Сапраўды шыкоўны, па сённяшніх мерках нават царскі падарунак на вяселле зрабіла для вадзіцеля Андрэя Даўгашэя адміністрацыя Шчучынскай племянной птушкагадоўчай рэпрадуктарнай фабрыкі.
 
             Читатать далее...  

Выратавальнікі запалілі… агеньчыкі ў вачах моладзі

Выратавальнікі запалілі… агеньчыкі ў вачах моладзі

Ліцэіст Вова Кастроўскі на момант ператварыўся ў сапраўднага выратавальніка. Спецадзенне, якое можна памераць, тэхніка, да якой можна дакрануцца сваімі рукамі… Сустрэча падлеткаў з супрацоўнікамі Шчучынскага РАНС у рамках традыцыйнага Дня адкрытых дзвярэй праходзіць цікава і нефармальна.
 
            Читать далее...  

18
Май

Да ведама грамадзян!

22 мая 2012 года з 15.00 да 18.00 у кабінеце старшыні Астрынскага пасялковага выканаўчага камітэта на адрасе: г.п. Астрына, вул. Гродзенская, д. 22, прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе весці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе № 60 4-га склікання Бірукова Марыя Міхайлаўна.
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца ў панядзелак (21 мая) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 28644 (райвыканкам).

 




18
Май

Сустрэнемся ля фантана!

У нядзелю, 20 мая, у 19.00 шчучынцаў і гасцей горада запрашаюць на канцэрт самадзейныя артысты Руткевіцкага сельскага Дома культуры. На пляцоўцы ля фантана ў гарадскім скверы яны выступяць з праграмай “Для вас – нашы лепшыя песні!” Майскі вечар абяцае быць цікавым і душэўным. Прыміце запрашэнне і атрымайце асалоду ад любімых мелодый!

 




18
Май

Шчучінскі веснік

На маршруце – аўтакрама з прамысловымі таварамі
Да 11 аўтамагазінаў Шчучынскага філіяла аблспажыўтаварыства, якія абслугоўваюць жыхароў раёна, дабавіўся яшчэ адзін. З сярэдзіны мінулага месяца на маршрут выязджае аўтакрама з прамысловымі таварамі.
Гэтыя рэйсы можна назваць пробнымі, патлумачылі нам у філіяле. Падчас гандлю вывучаецца попыт на тую ці іншую групу тавараў, карэкціруюцца напрамкі выезду. Дарэчы, цяпер гэты магазін на колах курсіруе па тых жа маршрутах, што і яго прадуктовыя “калегі”. Прамысловы асартымент ужо ацанілі жыхары не толькі суседніх з горадам сельсаветаў, але і аддаленага Першамайскага.




18
Май

Пасланне, сугучнае з жыццём

 Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу як заўжды выклікала непадробную цікавасць у кожнага жыхара краіны. Бо ўсё, аб чым гаварылася ў ім, сугучна з нашымі думкамі, планамі і надзеямі. Галоўнае прызначэнне дзяржавы А.Р. Лукашэнка бачыць у тым, “каб стымуляваць прагрэс ва ўсіх сферах, забяспечваць сацыяльныя гарантыі грамадзянам, ствараць прававыя асновы жыццядзейнасці”. І на гэтым шляху Беларусь прайшла ўжо нямала. Па прыклады, дарэчы, хадзіць далёка не трэба. Абуладкаванне аграгарадкоў, будаўніцтва сучасных малочнатаварных комплексаў, навядзенне парадку на зямлі – правільнасць гэтых і іншых напрамкаў развіцця пацвярджае час.

Адабрэнне курсу дзяржавы выказалі і жыхары нашага раёна, якія ў мінулы чацвер прыйшлі на сустрэчу з членамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. Галоўнай тэмай для абмеркавання падчас адзінага дня інфармавання якраз і стала прэзідэнцкае Пасланне народу і Нацыянальнаму сходу. Размова вялася ў кантэксце з надзённымі праблемамі, якія хвалююць шчучынцаў. У прыватнасці, закраналіся пытанні падтрымкі і абароны дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, абмяркоўвалася работа народнагаспадарчага комплексу раёна за чатыры месяцы бягучага года. Не засталіся па-за ўвагай меры, якія прадпрымаюць праваахоўныя органы для ўмацавання правапарадку, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі Шчучыншчыны. Члены інфармацыйных груп расказалі вяскоўцам аб падрыхтоўцы да святкавання 50-годдзя з дня прысваення Шчучыну статуса горада. Зацікаўленыя сустрэчы прайшлі з жыхарамі вёскі Бершты і аграгарадка Дэмбрава, работнікамі малочнатаварнага комплексу “Галавічполе” і малочнатаварнай фермы “Жылічы”, калектывамі ДУА “Матыльская базавая школа” і “ВПК Каменскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”.




18
Май

З Днём нараджэння, піянерыя!

– Сёння для мяне асаблівы дзень – я стану піянерам, – адкрывае мне свой сакрэт пяцікласніца СШ №2 Елізавета Міклашэвіч. – Мае бацькі былі піянерамі, і мне хочацца на іх раўняцца.

Злёт, які сабраў школьнікаў з усяго раёна, асаблівы для піянерыі – юбілейны. 24 дружыны сабраліся разам ля абеліска, каб падзяліцца сваімі дасягненнямі і планамі.
Гучыць гімн, і пад чырвоным сцягам маршыруюць юныя патрыёты.
Прысутных вітае вядучая – старшыня раённай піянерскай арганізацыі Анжэла Станіславаўна Турэвіч.
Агітбрыгада дружыны “Зорная” СШ №1 нібы перагортвае старонкі гісторыі піянерскай арганізацыі. Гучаць вясёлыя песні і задорныя вершы.
А якое ж свята без гасцей? Да моладзі звярнуўся старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч.
– Ад імя піянераў 40-ых гадоў віншую вас, піянеры 21 стагоддзя! Шлях піянерыі цесна пераплятаецца з гісторыяй нашай краіны. Маё пакаленне рабіла ўсё магчымае для таго, каб піянерыя рухалася наперад. Вы – наша будучыня – павінны раўняцца на старэйшае пакаленне патрыётаў. Тварыце дабро, будзьце заўсёды першымі і не забывайце тых, каму патрэбна ваша дапамога!
Слова трымае і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Уладзімір Раманавіч Дубок.
– Нягледзячы на тое, што я нарадзіўся і вырас у СССР, нас з вамі вельмі многае аб’ядноўвае. Я заўсёды з пяшчотай успамінаю той час, калі сам насіў яркі чырвоны гальштук.
Феерычным было выступленне піянерскай дружыны “Радзімічы” з Ляшчанскай школы. Іх каманда “Дынаміка” падрыхтавала сапраўднае акрабатычнае шоу з пірамідамі і многімі іншымі складанымі элементамі… Хутка гэтыя таленавітыя юнакі і дзяўчаты накіруюцца на заключны этап рэспубліканскага конкурсу піянерскіх каманд па чэрлідынгу.
Адным з самых хвалюючых і ўрачыстых момантаў злёту стаў прыём у піянеры. Цяжка перадаць словамі, як хваляваліся хлопчыкі і дзяўчынкі, з якім трапяткім пачуццём трымалі яны свае яркія гальштукі – часцінку сцяга піянерскай арганізацыі, сімвал сувязі пакаленняў. Гальштукі юным піянерам павязалі начальнік аддзела адукацыі У.Р. Дубок, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі В.П. Чыжык, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Т.В. Ганчарук, дырэктар Шчучынскага ЦТДіМ, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў І.П. Дзегцярова і старшыня раённага савета ветэранаў Э.С. Дзікевіч. Рабяты далі клятву, што будуць надзейнай апорай для тых, каму неабходна дапамога, і прыкладам для малодшых.




18
Май

Бібліятэка – цэнтр патрыятычнага выхавання

Кожны раз, калі бываю ў Ражанцы, як магнітам цягне ў бібліятэку. А чаму б сюды не заглянуць? Яшчэ з парога цябе сустрэнуць ветлівай усмешкай загадчыца сельскай бібліятэкі Яніна Яўгенаўна Каранкевіч і бібліятэкар Ганна Іосіфаўна Орсік. Яны заўсёды дапамогуць выбраць літаратуру, падбяруць часопісы, да кожнага чытача, дарослага ці маленькага, знойдуць падыход.
У бібліятэцы ўтульна, многа кветак. Для самых маленькіх наведвальнікаў аформлены дзіцячы куток, дзе шмат мяккіх цацак. Інтарэсы чытачоў задаволіць багаты кніжны фонд, разнастайныя часопісы і газеты. У бібліятэцы ёсць мультымедыйны цэнтр з выхадам у інтэрнэт. Тут можна скарыстацца ксераксам, зрабіць копіі патрэбных дакументаў – бібліятэка аказвае больш за 30 відаў платных паслуг.
Сярод карыстальнікаў бібліятэкі не толькі ражанкаўцы, але і жыхары навакольных вёсак. Для іх арганізаваны падворны абход, а ў вёсцы Гірдзеўка працуе “перасоўка”.




18
Май

Хто сябруе са спортам, той не прайграе!

У нашым раёне актыўна займаюцца спортам каля 10 тыс. чалавек.

Мы звярнуліся да начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Івана Вікенцьевіча Гваздоўскага, каб з першых вуснаў даведацца аб апошніх навінах у спартыўным жыцці раёна.

– Іван Вікенцьевіч, якіх вынікаў удалося дабіцца шчучынскім спартсменам у бягучым годзе?
– У сакавіку наша каманда заняла першае месца ў абласных спаборніцтвах па гандболе сярод юнакоў 2000-2001 года нараджэння, стала мацнейшай у Міжнародным турніры па гандболе ў гэтай жа ўзроставай катэгорыі. Нашы спартсмены сталі лепшымі ў спаборніцтвах па спартыўнай хадзьбе, якія праходзілі ў Нясвіжы. У адкрытым Кубку Гродзенскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе “Курган Славы-2012” шчучынскім лёгкаатлетам таксама не было роўных! Гэты спіс бліскучых перамог можна працягваць яшчэ доўга! У поспехах рабят вялікая заслуга іх трэнераў Уладзіміра Іванавіча Біндзея, Аляксандра Аляксандравіча Павядайкі, Віктара Макаравіча Кулачэнкава, Івана Аляксандравіча Арціша, Міхаіла Міхайлавіча Жоглы, Яна Францавіча Прускага, Івана Іванавіча Васюка. Гэта сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе, якія прывіваюць захапленне спортам сваім выхаванцам.




18
Май

Толькі валейбол, толькі перамога!

У рамках спартакіяды “Каласок” у Лідзе прайшоў фінал абласных спаборніцтваў па валейболе сярод дзяўчынак 1996-1997 года нараджэння. Шчучынская каманда вярнулася з перамогай.
На першым этапе ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 17 каманд, з якіх толькі пяць выйшлі ў фінал. Акрамя нашых валейбалістак у фінальную частку спаборніцтваў трапілі спартсменкі з Карэліцкага, Ваўкавыскага, Ашмянскага і Лідскага раёнаў.
Матчы прайшлі надзвычай цікава і напружана, пры гарачай падтрымцы балельшчыкаў. Ніводная з каманд не хацела саступаць. Нашы валейбалісткі паказалі прыгожую і зладжаную гульню, перамаглі ўсіх сапернікаў і занялі першае месца. Высокі ўзровень майстэрства і фізічнай падрыхтоўкі прадэманстравалі Крысціна Туля, Наталля Ненартовіч, Наталля Станкевіч, Вераніка Ціцяк, Алеся Кавалеўская, Анастасія Смогур, Валянціна Сакель. У поспехах дзяўчынак вялікая заслуга іх трэнера Міхаіла Міхайлавіча Жоглы. Пераможцы былі ўзнагароджаны Кубкам, медалямі і каштоўнымі падарункамі.
Між іншым, хутка шчучынскія валейбалісткі адправяцца ў Пружаны, дзе будуць адстойваць гонар Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах “Каласок”. Жадаем нашым спартсменкам удачы, выдатнай гульні і новых перамог!




18
Май

З родных вытокаў

Нядаўна ў Васілішкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла персанальная выстава нашай таленавітай зямлячкі – мастачкі Марыі Касцюкевіч, якая цяпер жыве ў Мінскім раёне, але не забывае бацькаўшчыну. Ідэя належыць жаночай арганізацыі “Сяльчанка”. Дарэчы, пярвічкі Мінскага і Шчучынскага раёнаў гэтага грамадскага аб’яднання Беларускага саюза жанчын наладзілі плённае супрацоўніцтва і паспяхова рэалізуюць сумесныя праекты. І вось зноў хвалюючая сустрэча на васілішкаўскай зямлі.
– Я даўно збіралася арганізаваць такую выставу на сваёй малой радзіме, і вось дзякуючы “Сяльчанцы” мае задумы матэрыялізаваліся, – прызнаецца Марыя Касцюкевіч. – Гэта мая чацвёртая па ліку персанальная выстава, але, бадай, самая знакавая, бо дзе б ты ні жыў, заўсёды ў тваім сэрцы адбіта генетычная памяць таго месца, дзе нарадзіўся. І праз гэты адбітак ты глядзіш на навакольны свет. Светаадчуванне моцна звязана з той мясцовасцю, дзе пачалося тваё жыццё...




18
Май

Дарослы падыход да дзіцячага адпачынку

Больш за 2000 дзяцей Шчучыншчыны адпачнуць сёлета ў летніх лагерах, якія будуць дзейнічаць на тэрыторыі нашага раёна.
– З 4 чэрвеня пачынаюць працаваць прышкольныя лагеры, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Вольга Пятроўна Чыжык. – Змены будуць доўжыцца па 18 дзён. Бацькоўскі ўзнос залежыць ад узросту дзіцяці: за дзіця 6-10 год неабходна ўнесці 70000 рублёў, ад 11 да 13 год – 100000 рублёў, ад 14 да 18 год – 120000 рублёў. Упершыню лагер з дзённым знаходжаннем будзе адкрыты ў гімназіі. Наведваць яго могуць дзеці, у якіх ёсць жаданне прадоўжыць вучэбны працэс.
У чатыры змены сёлета будзе працаваць аздараўленчы лагер “Касмадром”. Першымі туды накіруюцца самыя крэатыўныя і актыўныя: выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Васілішкаўскага і Астрынскага цэнтраў пазашкольнай работы, станцыі дзіцячай і юнацкай тэхнічнай творчасці і іншыя. У трэцюю змену, якая будзе працаваць пад дэвізам “Мы будуем горад Экаград”, паедуць адпачываць аматары прыроды. А завершаць сёлетні сезон спартсмены. Пуцёўкі, як заўсёды, выдаюцца па месцы работы бацькоў. Толькі для дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем’яў па пуцёўкі неабходна звяртацца ў аддзел адукацыі.
У гэтым годзе будуць працаваць бясплатныя лагеры з кругласутачным знаходжаннем для дзяцей 6-7 год. У дзіцячым садку №7 у Шчучыне адпачнуць 40 чалавек, у дашкольным Цэнтры развіцця дзіцяці аграгарадка Васілішкі – 20 чалавек і ў яслях-садзе г.п. Астрына – 20 чалавек.




18
Май

Курэнне, палы і... пажары

Літаральна за два тыдні на тэрыторыі нашага раёна адбыліся некалькі пажараў, прычынай якіх сталі самыя розныя абставіны. Пажарным давялося выязджаць нават па непраўдзівым выкліку.

– Жыхар в.Раманавічы Ракавіцкага сельсавета В.В. Іванчык не аднойчы меў праблемы з законам з-за неадэкватных паводзін у стане алкагольнага ап’янення, – расказвае намеснік начальніка Шчучынскага РАНС Павел Сяргеевіч Красько. – Сёлета, у студзені, згодна з рашэннем суда Шчучынскага раёна ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за знявагу супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія абследавалі домаўладанні. 30 красавіка ён патэлефанаваў дзяжурнаму Шчучынскага РАУС і паведаміў, што ў яго доме – пажар. Па выкліку прыбылі чатыры падраздзяленні пажарных, аднак дарэмна. Ніякага пажару не было. Не паспелі спецмашыны з аўтацыстэрнамі вярнуцца назад, як паступіў новы выклік з таго ж населенага пункта. На гэты раз гарэў нежылы хутар, які знаходзіцца непадалёку ад жылля В.В. Іванчыка. Цяпер высвятляецца, якое дачыненне мае гэты чалавек да сапраўднага пажару. За непраўдзівы выклік жыхар Раманавіч прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.




Синдикация материалов