Шчучынскія валейбалісты выйгралі “Залаты колас”

У Шчучыне прайшоў фінал абласной спарта­кіяды па валейболе “Залаты колас” сярод муж­чынскіх каманд. У спабор­ніцтвах прынялі ўдзел 15 валейбольных зборных з розных куточкаў Гродзеншчыны: усяго – каля 150 спартсменаў. 

Матчы ладзіліся адначасова на чатырох спартыўных пляцоўках: у спарткомплексе па вуліцы Авіятараў, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, першай гарадской школе, а таксама ў сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі.
Шчучынскія валейбалісты ўпэўнена абыгралі ўсіх сваіх сапернікаў па падгрупе – каманды Мастоўскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў – і выйшлі ў паўфінал, дзе перамаглі бераставіцкую зборную. У фінале нашы спартсмены зноў сустрэліся з прадстаўнікамі Мастоўшчыны, якія прагнулі ўзяць рэванш. Аднак абедзьве партыі шчучынцы выйгралі і тым самым заваявалі чэмпіёнскі тытул і права абараняць гонар Гродзеншчыны на рэспубліканскім этапе спартакіяды “Залаты колас”. 
Жадаем нашым валейбалістам удачы і поспеху ў пакарэнні новых спартыўных вяршынь! 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
 

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)