“Чыстаму возеру – чыстыя берагі”

Такую акцыю на гэтым тыдні правялі гімназісты з атрадаў “Экас” і “Берагошы”

Класныя кіраўнікі гэтых рабят Т.М. Сярдзюк і Д.І. Навагродская праводзяць вялікую работу па экалагічным выхаванні моладзі. 
– А “генеральная ўборка” берагоў гарадскога возера кожную вясну і восень стала традыцыйнай для нас, – гаворыць Таццяна Міхайлаўна Сярдзюк. – Засмучае толькі адно: некаторыя шчучынцы, здаецца, не цэняць тое, што створана для іх жа культурнага адпачынку. Такая прыгожая, утульная зона ўтварылася абапал возера, столькі прыхільнікаў здаровага ладу жыцця тут бавяць свой час, а колькасць смецця не тое што не змяншаецца – расце! Свой узровень культуры нам трэба тэрмінова ўздымаць – і бытавой, і экалагічнай. 
Затое юныя валанцёры, прыняўшы ўдзел у акцыі “Чыстаму возеру – чыстыя берагі”, упэўнена, ніколі не кінуць абы-куды паперкі ад цукерак ці абгортку ад марожанага. Падлеткі старанна вычышчалі набярэжную, збіралі пластыкавыя бутэлькі і шкло, каб потым усё гэта раздзельна растасаваць па кантэйнерах. Назбіралася бытавых адходаў каля 20 пакетаў!
Сапраўды, нам, гараджанам, варта прыслухацца да голасу эколагаў з “Экаса” і парад “Берагошаў”, а, магчыма, і самім ўключацца ў такога роду акцыі. А яшчэ варта памятаць залатыя словы: “Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць”.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Чытайце таксама: Кветкавы рай
                            “Лесной дозор” на страже чистоты
                             Наша экология в наших руках

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)