Італьянская піца, японскія сушы і ролы ў шчучынскай “Санце”. Паглядзіце, як крэатыўна арганізавала адкрыццё свайго новага маркета кампанія “Санта Рытэйл”
Создано Татьяна Ступакевич 21.02.2020 в 16:06Супермаркет, адкрыццё якога так інтрыгавала шчучынцаў, сёння апраўдаў самыя вялікія спадзяванні. Яшчэ перад пачаткам урачыстасці на пляцоўцы ля магазіна ад душы весялілі народ веліканы-мядзведзі, а потым і ўвогуле ўварваліся жыццярадасныя піраты, абяцаючы пакупнікам багаты выбар морапрадуктаў ад “Санта Брэмар”.