На вуліцы Заводскай у Шчучыне поўным ходам ідзе будаўніцтва фірменнага магазіна “Санта”

Узвядзеннем аб’екта займаюцца рабочыя кампаніі “Санта Імпэкс Брэст”: штодзень тут працуюць каля 20 будаўнікоў і шэсць адзінак спецыялізаванай тэхнікі.

 

– Магазіны холдынга “Санта Рытэйл” ёсць амаль у кожным раённым цэнтры краіны і дзякуючы шырокаму асартыменту тавараў даўно заваявалі папулярнасць сярод пакупнікоў, – зазначае прараб кампаніі “Санта Імпэкс Брэст” Уладзімір Станіслававіч Мікуц. – Мы ўжо пабудавалі 11 аналагічных гандлёвых кропак на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Цяпер вось прыехалі ў Шчучын. Правялі ўсе неабходныя падрыхтоўчыя работы на пляцоўцы, адведзенай пад будаўніцтва аб’екта. Затым залілі фундамент і бетонную аснову. Устанавілі нясучыя канструкцыі, да якіх хутка прымацуем сэндвіч-панэлі. Ужо прыступілі да мантажу даху з мембраннага пакрыцця – вогнетрывалага матэрыялу, які выдатна пераносіць перапады тэмператур і атмасферныя ападкі.

 

Згодна з распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй, плошча новага магазіна “Санта” ў Шчучыне складзе 1600 квадратных метраў, з якіх прыкладна чвэрць будзе здадзена ў арэнду. Для ацяплення гандлёвай кропкі брэсцкія будаўнікі ўзвядуць побач газавую міні-кацельню, а рабочыя МПМК-167 добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!