У чаканні “Санты”

Жыхары Шчучына з нецярпеннем чакаюць адкрыцця новага магазіна рознічнага гандлю ТАА “Санта Ритейл”. На прасторным будынку, што яшчэ летась быў узведзены побач з новымі дамамі на вуліцы Заводскай, ужо ўсталявана пазнавальная шыльда.

 

З кампетэнтных крыніц стала вядома, што падпісанне акта ўводу аб’екта ў эксплуатацыю знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Як плануецца, гандлёвы аб’ект адчыніць дзверы для пакупнікоў у лютым.

 

Прываблівае ўвагу не толькі сам будынак, але і прылеглая тэрыторыя, добраўпарадкаваннем якой займаліся работнікі МПМК-167. Тут пакладзена плітка, абазначаны пад’езды і праходы. Цяпер унутры памяшкання вядзецца мантаж і наладка гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання, завозіцца тавар. Напомнім, што агульная плошча аб’екта – у межах 1250 квадратных метраў. У гандлёвай зале будзе весціся рэалізацыя харчовых і нехарчовых тавараў паўсядзённага попыту. Побач размесцяцца кандытарскі і кулінарны цэхі, якія прапануюць у продаж прадукцыю ўласнай вытворчасці. Дарэчы, у шчучынцаў яшчэ ёсць шанц патрапіць у рады работнікаў новага магазіна.

 

 Мяркуецца, што пэўная частка плошчаў будзе здадзена ў арэнду: тут размесцяцца спецыялізаваныя крамы і аптэка.

 

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота Ганны КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!