Традыцыйна ў Дзень Незалежнасці ў раённую Кнігу Славы заносяцца звесткі аб земляках, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шчучыншчыны або здзейснілі подзвіг ці гераічны ўчынак. На гэты раз у Кнігу Славы раёна занесены звесткі нашых землякоў Уладзіміра Хэлскага і Антона Корка.