Гісторыю раёна ствараюць людзі. З нагоды Дня Незалежнасці ў Кнігу Славы занесены імёны Уладзіміра Хэлскага і Антона Корка

 

Традыцыйна ў Дзень Незалежнасці ў раённую Кнігу Славы заносяцца звесткі аб земляках, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шчучыншчыны або здзейснілі подзвіг ці гераічны ўчынак.  На гэты раз у Кнігу Славы раёна занесены звесткі нашых землякоў Уладзіміра Хэлскага і Антона Корка.

 

Уладзімір Хэлскі – дырэктар Орлеўскай сярэдняй школы імя С.П. Шупені. Весь свой прафесійны вопыт, намаганне і сілы аддаў выхаванню падрастаючага пакалення і развіццю дзіцяча-юнацкага хакея. З’яўляецца трэнерам школьнай каманды па хакеі “Арляняты”, якая на працягу многіх гадоў паспяхова абараняе гонар Шчучыншчына на абласным і рэспубліканскім узроўнях, неаднаразова станавілася чэмпіёнам і прызёрам фінальных спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

 

Трактарыст-машыніст філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” Антон Корка сваёй працай, нераўнадушнай жыццёвай пазіцыяй вельмі многае зрабіў для землякоў і росквіту роднай старонкі. Высокай узнагароды ўдастоены за добрасумленную штогадовую працу і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.

 

 

Сёння, падчас урачыстага мітынга з нагоды Дня Незалежнасці, кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі ўручыў ім пасведчанні і грашовыя ўзнагароды.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!