На Щучинщине

Пачытаў сам -- перадай іншаму

Буккросінг - гэта сусветны рух, сэнс якога заключаецца ў вольным перамяшчэнні кніг ад аднаго чытача да іншага. Пачытаў чалавек кнігу і не ведае, што з ёй рабіць. Тады ён пакідае яе ў грамадскім месцы (парку, кафэ, цягніку), каб іншы чалавек мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць працэс. 

У Орлеўскім дз/с-СШ створаны студэнцкі атрад “Арляняты”, які працуе на базе мясцовай гаспадаркі

Сабраць вырашчаны ўраджай – гэта толькі палова справы, важна яшчэ добра высушыць зерне і захаваць яго. Быць добрымі гаспадарамі вучацца і школьнікі Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Больш за дваццаць юнакоў і дзяўчат вырашылі з карысцю правесці летнія канікулы і ў саставе студэнцкага атрада папрацаваць на зернетоку.

Колькі можна зарабіць за грыбны сезон і навошта “танцаваць” у лесе?

Гэтымі і іншымі сакрэтамі ціхага палявання падзяліліся жыхары вёскі Бершты

Працягваем наш праект “Куточак сэрцу дарагі”: у Першамайскім сельсавеце знаходзіцца вёсачка Пагарэлец

Дзе знаходзіцца гэта вёсачка, пабываць у якой прапанавала старшыня Першамайскага сельвыканкама Наталля Мікалаеўна Сідлярэвіч, я нават і прыблізна не ўяўляла. Дый назва ў яе была, мякка кажучы, не вельмі прыемная – Пагарэлец. Як аказалася, жывуць там сёння толькі шэсць жыхароў у чатырох дамах. Жывуць дружна, сябруюць па-суседску. Нават святы разам адзначаюць.

Праздник в Переходах

Деревня Переходы Щучинского района не очень большая, но там живут люди с открытой душой и добрым сердцем. В минувшее воскресенье здесь прошёл праздник деревни под названием «Есть на земле такой уголок…». 

Щучин снова набирает высоту

В райисполкоме идет активная подготовка к проведению традиционного авиационно-спортивного праздника «Щучин набирает высоту», который пройдет 18 августа. Недавно состоялось заседание организационного комитета, на котором были озвучены предложения по проведению мероприятия.

У прышкольным лагеры Жалудоцкай СШ імя В. Урублеўскага адпачываюць 20 рабят

Апошні месяц лета ўступіў у свае правы. Зусім мала часу засталося ў школьнікаў на адпачынак. Хутка празвініць школьны званок, і дзеці сядуць за парты. А пакуль… Пакуль усе сілы трэба накіраваць на тое, каб выдатна і з карысцю правесці час, атрымаць мноства пазітыўных эмоцый і зарад бадзёрасці на ўвесь наступны навучальны год.

Механізатар саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Дзмітрый Віткоўскі – самы малады камбайнер у раёне

Аднак гэта не перашкодзіла 18-гадоваму юнаку выдатна праявіць сябе на жніве: у пары з вопытным камбайнерам Пятром Янавічам Арлукевічам па даных на 3 жніўня ён намалаціў 1100 тон зерня.

Еду як хачу: ці ёсць у Шчучыне дысцыплінаваныя ўдзельнікі дарожнага руху?

На мінулым тыдні Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла комплекс дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы парушэнняў правілаў дарожнага руху пры праездзе перакрыжаванняў, пешаходных пераходаў, незахавання дыстанцыі.  

Страницы