У музеі-зямлянцы ў Зачэпічах хутка заззяе святло
Адпаведныя работы знаходзяцца ў стадыі завяршэння.
– Электрычны кабель ужо пракладзены да самога будынка, – расказвае дырэктар Орлеўскага дз/с-СШ Марыя Пятроўна Сядзельнік. – Цяпер электрыкі працуюць над устаноўкай асвятлення ўнутры зямлянкі. А ў хуткім часе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу будуць устаноўлены вулічныя ліхтары. На правядзенне ўсіх работ, якімі займаюцца спецыялісты “Шчучынэнерга”, будзе затрачана больш за 12 тысяч рублёў.
Такая задача – правесці святло ў зямлянку – была пастаўлена старшынёй Шчучынскага райвыканкама Сяргеем Васільевічам Ложэчнікам. Па яго меркаванні, турыстам і ўсім наведвальнікам гэтага мемарыяльнага комплексу будзе больш камфортна знаёміцца з экспанатамі музея, які знаходзіцца на месцы дыслакацыі штаба Шчучынскага партызанскага злучэння.
Ганна РУДСКАЯ.