У Шчучынскай дзіцячай школе мастацтваў – капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі

Гэта стала магчымым дзякуючы сумеснаму праекту трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва-Латвія-Беларусь 2014-2020 гг.”, які накіраваны на тое, каб дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі развіваць свае творчыя здольнасці на базе школ мастацтваў у прыгранічных раёнах.

На рэалізацыю гэтага праекта будзе выдаткавана амаль 1,5 мільёна еўра, з якіх 90% выдзеліць Еўрасаюз. Шчучынскі раён разлічвае атрымаць на капітальны рамонт і мадэрнізацыю школы мастацтваў амаль 400 тысяч еўра.
У рамках рэалізацыі праекта Шчучынская дзіцячая школа мастацтваў зменіцца знутры. Нязвыкла, што цяпер з кабінетаў замест гукаў музыкі даносіцца гул будаўнічых інструментаў. Тут ужо не першы дзень працуе брыгада рабочых МПМК-167. Завершана праца па дэмантажу, цяпер памяшканні рыхтуюць да рамонтных работ. Плануецца, што ў школе мастацтваў будуць абноўлены не толькі класы, а з’явіцца пандус, будзе пашыраны дзвярны праём і ўсталяваны спецыяльны пад’ёмнік на другі паверх для інвалідаў-калясачнікаў. Усё гэта для таго, каб зрабіць мастацтва даступным для ўсіх без выключэння. У рамках рэалізацыі праекта таксама прадугледжана навучанне педагогаў сучасным методыкам, арганізацыя сумесных мастацкіх пленэраў. 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!