Бавіць час весела і пазнавальна ў школьным лагеры “Дружба”

Выдатна правялі мы час у школьным лагеры “Дружба”, які гасцінна адчыніў для нас дзверы на вясенніх канікулах. Цэлае мора адкрыццяў і эмоцый! Шмат пазітыву і смеху! Экскурсіі і цікавыя вандроўкі! 

Пад кіраўніцтвам вопытных выхавальнікаў, якія ператваралі для нас кожны дзень ў сапраўдныя прыгоды, праходзілі ў нас выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай Перамогі, 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і Году малой радзімы. 
Мы пабывалі на экскурсіі ў г.Гродна, пазнаёміліся з прафесіяй паштальёна на мясцовым вузле сувязі, павандравалі па аг.Ракавічы і даведаліся пра гісторыю яго ўзнікнення, агледзелі мясцовыя славутасці, паўдзельнічалі ў казачнай віктарыне “Хутка казка кажацца”, заглянулі ў сельскую бібліятэку на выставу “Мая Беларусь у кнігах”, пабывалі на экскурсіі ў музеі СШ №1 і ў бункеры в. Руткевічы. 
Заняткі з элементамі гульні, спаборніцтвы па тэнісе і шашках, гульня “Мая бяспека ў вясенні перыяд”, выставы малюнкаў “Я малюю Беларусь”, “Гродна ў маіх марах”, вясёлая лапта – кожны дзень нешта незвычайнае ў звычайным і зразумелым, і абавязкова нешта новае! Вось так і трэба бавіць свой час на канікулах – весела і пазнавальна!
Дзіяна АСТАПОВІЧ,
вучаніца Ракавіцкага дз/с-СШ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!