Па адноўленым мосце

Тыя, хто карыстаецца аўтадарогай Жалудок - Орля - Малькавічы, безумоўна, ацанілі зручнасці нядаўна адноўленага моста праз раку Нёман ля Зачэпічаў. Яго працягласць складае 302 метры. І калі спецыялісты філіяла “Аўтамост” КУП “Гроднааблдарбуд” тут выконвалі рамонтныя работы асноўных канструкцый, то ў якасці субпадрадчыка выступілі шчучынскія дарожнікі.

 

Работнікі ДРБУ-161 забяспечылі асфальтабетоннае пакрыццё як самога моста, так і падыходаў да яго. Дарэчы, з заданнем шчучынцы справіліся датэрмінова пры высокай якасці работ.
 – Гэты аб’ект для нас не быў у нечым больш складаны, чым астатнія, бо мы маем у наяўнасці сучасную тэхніку і добры кадравы патэнцыял, – адказвае на наша пытанне кіраўнік ДРБУ-161 Мечыслаў Іванавіч Сцельмашок. – Паколькі вызначаныя работы мы закончылі ў зімовы перыяд, то афарбоўку моста плануем ажыццявіць з надыходам веснавога сезона. Вынікам сваёй працы задаволены: гэты мост – своеасаблівая прынёманская візітоўка нашага раёна. Плённа папрацавалі на аб’екце работнікі ўчастка майстра В.В. Жылука.
Дарэчы, у рамонт моста праз Нёман на аўтадарозе Жалудок - Орля - Малькавічы ўкладзена больш за 1 мільён 200 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі былі выдаткаваны з абласнога бюджэту.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота Ганны КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!