За радком Дэкрэта №1. Камісія гатова дапамагчы
Создано Татьяна Полубятко 22.12.2018 в 17:36Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якую ўзначальвае старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, не абмяжоўваецца кабінетнай работай, а досыць часта выязджае ў населеныя пункты раёна. А туды, дзе колькасць працаздольных і не занятых у эканоміцы грамадзян найбольшая, наведваецца не раз.