Горад i гараджане
Создано Анна Каспер 25.08.2017 в 13:41Добры дзень!
Калі выйдзеш у горад хаця б на хвіліну,
Ты сустрэнеш знаёмых і родных людзей.
“Добры дзень!” – табе скажуць, і ты ім павінен
Адказаць гэтак сама ўраз: “Добры дзень!”
У гэтым горадзе простыя словы і рэчы
Набываюць свой сэнс для дачок і сыноў.
Прыгажосцю, як зёлкамі моцнымі, лечыць
Родны Шчучын і шчучынцаў нашых любоў.