Святочны настрой (дапоўнена)

Лічаныя дні застаюцца да святкавання 500-годдзя з дня першага ўпамінання  Шчучына ў пісьмовых крыніцах. Горад -- у прадчуванні свята. Падрыхтоўка да яго не перастае здзіўляць і радаваць шчучынцаў.

Робіцца  ўсё магчымае, каб горад выглядаў прывабна і годна. Актыўнымі тэмпамі вядуцца рамонтныя работы на шэрагу аб’ектаў. Прывабна выглядае ўезд у Шчучын, літаральна на вачах прыгажэюць вуліцы, расквечваюцца рознакаляровымі сцяжкамі. Сваю Асоль чакае на беразе возера чароўны карабель пад пунцовымі ветразямі, поўны яркіх духмяных кветак. Прыхарошваецца галоўная плошча горада, дзе ў хуткім часе плануецца ўсталяваць сцэну. Рыхтуецца да сустрэчы з гасцямі і пляцоўка на аэрадроме: там ужо ўсталяваны саламяныя скульптуры. Падобныя ўпрыгожванні з саломы можна сустрэць на ўсіх шляхах, якія вядуць да Шчучына.

Падрыхтоўка да свята выходзіць на фінішную прамую.

Ганна КАСПЕР.

Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!