Пяць хвілін – палёт нармальны, або “Паляцелі!”

Шчучынская раённая газета заўсёды імкнецца ісці ў нагу з часам. Нашы журналісты пакараюць не толькі шчучынскую зямлю, але і неба над горадам. Нядаўна ў нашым “арсенале” з’явіўся квадракоптэр ці па просту – дрон. Больш падрабязна мы расказам пра яго пазней.

 Цяпер пільнае вока відэакамеры будзе ўважліва ўглядацца ў вуліцы, фатаграфаваць будынкі і гараджан, любавацца жывапіснымі мясцінамі Шчучына. Не абмінем мы і нашы сучасныя аграгарадкі і каларытныя вёсачкі.

 Сёння мы пачалі падступацца да Шчучына здалёк – сфатаграфавалі возера, самалёт-помнік, ЦКіНТ. Шчучынцаў зацікавіла незвычайныя камера з крыламі, таму яны падыходзілі да нас, цікавіліся вышынёй палёту, коштам і іншымі характарыстыкамі квадракоптэра. Наперадзе -- новыя вышыні, таму часцей заходзьце на наш сайт, каб першымі ўбачыць свой горад з вышыні птушынага палёту.

Можно почитать: 
И снова в небе – дрон
Горад i гараджане
Журналісты ідуць на ўзлёт!

Адказная за палёты Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!