Горад i гараджане

Добры дзень!
Калі выйдзеш у горад хаця б на хвіліну,
Ты сустрэнеш знаёмых і родных людзей.
“Добры дзень!” – табе скажуць, і ты ім павінен
Адказаць гэтак сама ўраз: “Добры дзень!”
У гэтым горадзе простыя словы і рэчы
Набываюць свой сэнс для дачок і сыноў.
Прыгажосцю, як зёлкамі моцнымі, лечыць
Родны Шчучын і шчучынцаў нашых любоў.
Мы, як тая крыніца, што звонка бруіцца,
З гулкім рэхам па вуліцах нашых бяжым.
Добры дзень табе, хлопец! Табе – маладзіца!
Добры дзень добрым шчучынскім людзям усім!

Фотаслова Ганны Каспер.

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!