Грыбы “пад футрам” і суп з белых. Такія стравы маглі пакаштаваць удзельнікі “Свята грыбоў”, якое прайшло ў аг. Першамайск
Создано Анна Каспер 29.09.2018 в 10:42Для вяскоўцаў свята стала сапраўднай аддушынай. Было ўсё: музыка, песні, танцы і смачныя стравы з грыбоў, якія падрыхтавалі арганізацыі Першамайскага сельсавета і простыя вяскоўцы.
Гаспадынькі здзіўлялі сваімі кулінарнымі шэдэўрамі. На сталах красаваліся і мачанка з грыбамі, і марынаваныя, і сушаныя белыя. Можна было не толькі пакаштаваць стравы, але і абмяняцца добрымі рэцэптамі.