У восень жыцця -- яркія фарбы!
Создано Татьяна Ступакевич 29.09.2017 в 18:25Маладыя артысты раённага цэнтра культуры падарылі свята пажылым шчучынцам
Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сабралі людзей сталага веку, каб падарыць ім цудоўны настрой. Выстава эксклюзіўных работ, аўтарамі якіх з'яўляюцца пенсіянеры, што раскрылі свой талент ужо будучы на заслужаным адпачынку, адразу прыцягвала ўвагу сваёй разнастайнасцю.