Зайграй, музыка,
або Мастацтва зразумелае без слоў.
Настаўнікі Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў напярэдадні Міжнароднага дня музыкі выйшлі на вуліцы горада, каб сыграць для ўсіх свае лепшыя кампазіцыі. Сцэнічная пляцоўка ля ДШМ напоўнілася гукамі чароўных мелодый…
Міжнародны дзень музыкі, пачынаючы з 1975 года, адзначаецца 1 кастрычніка. Ён быў заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА двума гадамі раней на 15-й Генеральнай асамблеі IMC у Лазане. Адным з ініцыятараў заснавання Міжнароднага дня музыкі з’яўляецца кампазітар Дзмітрый Шастаковіч.
-- Гэта свята адзначаецца штогод ва ўсім свеце вялікімі канцэртнымі праграмамі з удзелам лепшых артыстаў і мастацкіх калектываў, -- гаворыць Таццяна Ганчарук. – Шчучын таксама далучыўся да добрай традыцыі. Гараджан чакае і яшчэ адзін незвычайны падарунак. Хутка балконы нашых будынкаў стануць “музычнымі” і ператворацца ў імправізаваныя сцэны для выступлення нашых таленавітых мясцовых артыстаў.
Чытайце таксама:
Вдохнуть поэзию Анны Каспер
Пад зоркай Алаізы
Приходите сегодня в кино
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.