“Дзянніцы” – Зялёная вуліца!

У Шчучыне ў раённым вузле паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка. На “раёнку” падпісалася 40 адданых чытачоў.
Для адных “Дзянніца” – асноўная крыніца раённай інфармацыі, для другіх – адкрыты мікрафон для віншаванняў блізкіх і родных людзей, для трэціх – верны і надзейны сябра. Вось і атрымліваецца, што нягледзячы на вялікую колькасць разнастайных выданняў, “раёнка” была і застаецца адной з самых любімых газет шчучынцаў. Кожны знаходзіць на старонках “Дзянніцы” штосьці сваё, і мы, журналісты, заўсёды гэтаму рады. 
Падчас Дня падпісчыка, як заўсёды, у добрай справе нам дапамагалі супрацоўнікі раённага вузла паштовай сувязі: спецыяліст па продажы Гражына Генадзьеўна Васюк і інструктар па падпісцы Святлана Іванаўна Зубік.
Дзяўчаты жвава афармлялі падпіску, дарылі цікавыя часопісы, прапаноўвалі прысутным прыняць удзел у дабрачыннай акцыі – аформіць падпіску на любое выданне для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца ў Васілішкаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха­фізічнага развіцця. Кожнае дзіця, незалежна ад жыццёвай сітуацыі, павінна мець магчымасць вучыцца, развівацца і пашыраць свой кругагляд. Я і сама не ўтрымалася і прыняла ўдзел у акцыі, падарыла радасць і ўвагу таму, хто мае ў гэтым патрэбу. Вы таксама можаце далучыцца да добрай справы. Патраціўшы ўсяго некалькі рублёў, мы можам зрабіць так, каб кожнае дзіця паверыла ў добрых чараўнікоў. Пераканана, што варта скарыстацца такім шанцам. 


Тым часам Дзень падпісчыка набіраў абароты. Мы сустрэліся ажно з некалькімі дзясяткамі нашых чытачоў. Усё больш гаварылі пра надзённыя праблемы гараджан і вяскоўцаў, дзяліліся апошнімі навінамі. Прыемна было пачуць шмат добрых слоў у адрас нашых журналістаў і нашай газеты. А яшчэ прыемна было сустрэцца з нашымі пастаяннымі чытачамі, якія не прапускаюць ніводнага Дня падпісчыка! 
На гэты раз газету актыўна выпісвалі жыхары з вуліц Астроўскага, Гастэлы, Заводскай, Пушкіна, Кірава. Але больш за ўсё прыйшло чытачоў з Зялёнай! 
У Дзень падпісчыка Л.П. Вількевіч, А.І. Лазовік, Я.А. Марціноўская, Р.С. Гайдук і многія іншыя шчучынцы, якія аформілі падпіску на “Дзянніцу”, атрымалі прыемная падарункі ад рэдакцыі нашай раённай газеты. 
Дзякуй, паважаныя, за тое, што вы заўсёды з намі! Мы і далей абяцаем радаваць цікавымі навінамі і змястоўнымі матэрыяламі. 
Варта пачытаць:
 
Ні дня без навін
 Подписались и выиграли: «Дзянніца» дарит подарки!
 У Шчучыне прайшоў Дзень падпісчыка
Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!