Ні дня без навін

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць Дні падпісчыка не толькі ў Шчучыне, але і ў розных населеных пунктах нашага раёна. Прызнацца, на сустрэчу са сваімі чытачамі заўсёды еду з радасцю, з асаблівымі пачуццямі – калі яшчэ і да сваіх землякоў.

На Дні падпісчыка, які нядаўна прайшоў у аддзяленні паштовай сувязі г.п. Астрына, было людна. Хтосьці плаціў па рахунку за камунальныя паслугі, а хтосьці прыйшоў толькі для таго, каб пагутарыць з журналістам “Дзянніцы” і аформіць падпіску на любімае выданне. 
Наталля Аляксандраўна Барта­шэ­віч – адна з нашых адданых чытачак. Жанчына працуе бібліятэкарам у мясцовай школе. З “раёнкай” не развітваецца ніколі. Памятае, як выпісвала яшчэ тагачасную “Савецкую вёску” і чытала яе ад першай да апошняй старонкі. І цяпер Наталля Аляксандраўна хоча быць у курсе ўсіх раённых навін. Як і Вера Рыгораўна Юхневіч, якая таксама паспяшалася выпісаць “Дзяннічку”. Не абмінуў паштовае аддзяленне і Мікалай Міхайлавіч Жалязняк, завіталі сюды і іншыя жыхары пасёлка.


З нашымі адданымі чытачамі і паштальёнамі мы яшчэ доўга гутарылі пра жыццё, дзяліліся навінамі, раіліся. Увогуле, у той дзень каля двух дзясяткаў астрынчан падпісаліся на любімае выданне і атрымалі прыемныя падарункі ад рэдакцыі раённай газеты “Дзянніца”. 
Дзень падпісчыка прайшоў і ў аддзяленні паштовай сувязі аграгарадка Васілішкі. Нас гасцінна сустрэлі начальнік АПС Кацярына Сцяпанаўна Жамойда і яе калега Вольга Аляксандраўна Антончык. Падчас размовы мы даведаліся, што “Дзянніца” ў васілішкаўцаў карыстаецца сапраўднай папулярнасцю, што і пацвердзілася падчас Дня падпісчыка.
– Кожны раз чакаю свежы нумар нашай газеты, – прызнаецца пастаянная чытачка Алена Станіславаўна Рамановіч. – У сераду і суботу спяшаюся да паштовай скрыні – на сустрэчу з “Дзяннічкай”. Шчыра радуюся, калі знаходжу на яе старонках матэрыялы пра сваіх аднавяскоўцаў і знаёмых. 
Заўсёды чытае “раёнку” і Віктар Генрыхавіч Юшкевіч, які нават героем нашых публікацый ужо быў! 
У дзень нашага візіту многія жыхары Васілішак аформілі падпіску на раённую газету і атрымалі прыемныя падарункі. Заставайцеся з намі і вы! 

Варта пачытаць: Подписались и выиграли: «Дзянніца» дарит подарки!
                              У Шчучыне прайшоў Дзень падпісчыка
                             У аддзяленнях паштовай сувязі аграгарадкоў Ракавічы і Орля прайшлі Дні падпісчыка 
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара. 

Средняя: 5 (1 оценка)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)