Сельское хозяйство
Жыву табою, хлебная ніва!
Создано Александр Касперчук 21.07.2018 в 10:35Кожны дзень, перад тым як прыступіць да ўборкі хлебнай нівы, патомны механізатар ААТ “Васілішкі” Юрый Іосіфавіч Жолік успамінае добрую бацькаву традыцыю: зрывае залаты колас, расцірае яго ў магутных далонях і спрабуе на смак зерне новага ўраджаю. Гэтага вопытнаму хлебаробу дастаткова, каб вызначыць, ці гатова збожжа да абмалочвання.
Касавіца назвала сваіх герояў
Создано Александр Касперчук 21.07.2018 в 9:18У гэтыя гарачыя жніўныя дзянькі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Феліксавіч Шандроха наведаў гаспадаркі Шчучыншчыны, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды механізатарам, якія сёлета вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу.
Прафсаюзны лідар аграрыяў раёна заехаў у ААТ “Дэмбрава”, дзе ўшанаваў перадавога трактарыста І.І. Кулевіча.
Гучыць над полем РАПСодыя
Создано Александр Касперчук 13.07.2018 в 15:13Новы МАЗ рвецца ў дарогу. На машынным двары СВУ “Пратасаўшчына” папаўненне
Создано Александр Касперчук 23.06.2018 в 10:42Пачаць жніво прымусіла анамальная спёка
Создано Александр Касперчук 22.06.2018 в 16:26Аграрыі саўгаса “Вялікае Мажэйкава” першымі ў раёне прыступілі да ўборкі зерневых культур. Калі мы прыехалі на поле ля мехмайстэрні, дзе на плошчы 75 гектараў раскінуліся пасевы азімага ячменю, тут няспынна працавалі тры зернеўборачныя камбайны. За імі ішлі трактары з прычапнымі граблямі, якія раскідвалі салому. Падсушаную, яе падбіралі прэс-падборшчыкі і скручвалі ў цюкі, абмотваючы іх спецыяльнай сеткай.
Распачаць жніво і намалаціць першыя цэнтнеры зерня новага ўраджаю даверылі вопытнаму механізатару Пятру Янавічу Арлукевічу, для якога гэта ўжо 41 уборачная кампанія.
На вытворчым участку Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства вырошчваюць чарэшню, суніцы, буякі, маліну і нават… кавуны
Создано Анна Рудская 17.06.2018 в 8:09Пасля доўгага безвітаміннага зімова-вясновага перапынку так і хочацца паспрабаваць першую духмяную сунічку і хутчэй паласавацца сакавітымі чарэшнямі. Сёлета, на жаль, суніцы не далі багатага ўраджаю, а віною таму стала сухое надвор’е. А вось чарэшня, па ўсім відаць, будзе на славу. Задаволенымі застануцца не толькі руплівыя гаспадары, але і супрацоўнікі Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства, якія на сваім вытворчым участку займаюцца вырошчваннем самых розных садовых культур, сярод якіх чарэшня, суніцы, буякі, маліна і нават… кавуны.
Падчас касавіцы кожная пагодная хвіліна – на вагу золата
Создано Александр Касперчук 08.06.2018 в 15:45Калі мы завіталі ў ААТ “Дэмбрава” на поле ля вёскі Стараўшчына, то былі моцна ўражаны вялікай колькасцю тэхнікі, якая працавала тут на касавіцы. Энерганасычаны трактар з дзевяціметровай касілкай абкошваў травы, за ім рухаліся граблі і раскідвалі свежаскошаную траву, каб тая хутчэй падвялілася. Камбайны Ягуар і Палессе падбіралі даведзеную да неабходнай кандыцыі зялёную масу, змяльчалі яе і грузілі ў прычэпы трактароў. Вытворчы працэс не спыняўся ні на хвіліну і нагадваў адзіны арганізм.
Ім пад сілу балота ператварыць у раллю
Создано Александр Касперчук 03.06.2018 в 7:43Заслужаныя ўзнагароды ўручылі перадавым сейбітам, якія вызначыліся працай падчас пасяўной кампаніі
Создано Александр Касперчук 31.05.2018 в 11:37Днямі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Феліксавіч Шандроха сумесна з галоўным спецыялістам аддзела раслінаводства і механізацыі райсельгасхарчу Ірынай Казіміраўнай Назаравай аб’ехалі гаспадаркі раёна, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды перадавым сейбітам, якія вызначыліся працай падчас пасяўной кампаніі.
Страницы
- « первая
- ‹ предыдущая
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- 9
- …
- следующая ›
- последняя »