Сельское хозяйство

У працаўнікоў вёскі - новая тэхніка

Для якаснага правядзення ўсіх відаў сельскагаспадарчых работ, прадпрыемствы АПК Шчучынскага раёна сёлета набылі 38 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі: з іх два кормаўборачныя камбайны КВК-8060 і адзін збожжаўборачны камбайн КЗС-1218. Гэта самая прадукцыйная і надзейная мадэль камбайна з ліку тых, што выпускаецца ў Беларусі.

Мёд должен пахнуть природой

Мы знаем мёд как ценнейший продукт питания, не раз убеждались в его целебных свойствах при лечении простуды. Его получение — древнейшее занятие, но по-прежнему остается штучным и трудоёмким производством. О  технологиях получения мёда и разведении пчел, а также как выбрать качественный мёд рассказал журналисту “Дзянніцы” председатель производственного кооператива “Щучинское пчеловодство” Анатолий Викторович Будревич.
Пчеловод – профессия специфическая

Садоў і агародаў багаты ўраджай прымаюць нарыхтоўшчыкі спажывецкай кааперацыі

Сёлетні год шчодры на дары агародаў і садоў. Гэтаму рады і гаспадары ўраджайных сотак, і нарыхтоўшчыкі Шчучынскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Прынамсі, першыя актыўна збіраюць і здаюць сакавітую прадукцыю, а другія ахвотна яе закупляюць.
– Сёлетні сезон нас радуе, аб’ёмы ў разы большыя, чым летась, – гаворыць начальнік службы нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Шчучынскага філіяла Ала Міхайлаўна Арлоўская. – Прыемна працаваць, бачачы, як людзі актыўна здаюць лішкі сельгаспрадукцыі і дары прыроды.

Убраць ураджай беражліва. Такі алгарытм работы вызначылі для сябе хлебаробы ААТ "Шчучынаграпрадукт"

У працаўнікоў сяла гарачая пара. У прамым і пераносным сэнсе. Пагодлівыя дзянькі, канешне, спрыяюць уборцы ўраджаю, але спякота выпрабоўвае яе ўдзельнікаў на трываласць. Праўда, тыя з іх, хто заняты на хлебнай ніве не першы год, на "падножкі" прыроды не зважаюць.

Лепшым працаўнікам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у раённым спаборніцтве па ўборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў, уручылі заслужаныя ўзнагароды

«Ніва», за рулём якой старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Г.Ф. Шандроха, а побач з ім – старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ю.Т. Пашук, імчала ў напрамку да Вялікага Мажэйкава. Мясцовы саўгас стаў першым на працяглым, так бы мовіць, віншавальным маршруце: прафсаюзныя лідары ехалі ў гаспадаркі раёна, каб падзякаваць за плённую працу і ўручыць заслужаныя ўзнагароды лепшым працаўнікам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у раённым спаборніцтве па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур і нарыхтоўцы кармоў.

Механізатар саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Дзмітрый Віткоўскі – самы малады камбайнер у раёне

Аднак гэта не перашкодзіла 18-гадоваму юнаку выдатна праявіць сябе на жніве: у пары з вопытным камбайнерам Пятром Янавічам Арлукевічам па даных на 3 жніўня ён намалаціў 1100 тон зерня.

Першы камбайнер-тысячнік – у ААТ “Васілішкі”

Камбайнер ААТ “Васілішкі” Віктар Зянонавіч Зневяроўскі першым у раёне перасягнуў тысячны рубеж: па даных на 27 ліпеня ён убраў 290 гектараў хлебнай нівы, намалаціў 1128 тон зерня новага ўраджаю.

Перадавога механізатара мы засталі на полі ля вёскі Арцюшы, дзе ён убіраў азімую пшаніцу.

-- Пытайцеся, што вас цікавіць, толькі хуценька, -- ветліва ўсміхаючыся, папрасіў В.З. Зневяроўскі. – Хлеб не любіць чакаць, а сонца яшчэ высока. Пакуль надвор’е спрыяе – трэба жаць!

Адна дарога – у тысячнікі

Вадзіцель ААТ “Орля” А.Ю. Масталавіца першым у раёне перавёз тысячу тон зерня новага ўраджаю. Нягледзячы на тое, што для Аляксандра Юльянавіча гэта далёка не першая ўборачная кампанія, ён па-ранейшаму ўлюбёны ў сваю прафесію.

Жыву табою, хлебная ніва!

Кожны дзень, перад тым як прыступіць да ўборкі хлебнай нівы, патомны механізатар ААТ “Васілішкі” Юрый Іосіфавіч Жолік успамінае добрую бацькаву традыцыю: зрывае залаты колас, расцірае яго ў магутных далонях і спрабуе на смак зерне новага ўраджаю. Гэтага вопытнаму хлебаробу дастаткова, каб вызначыць, ці гатова збожжа да абмалочвання.

Касавіца назвала сваіх герояў

У гэтыя гарачыя жніўныя дзянькі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Феліксавіч Шандроха наведаў гаспадаркі Шчучыншчыны, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды механізатарам, якія сёлета вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу.

Прафсаюзны лідар аграрыяў раёна заехаў у ААТ “Дэмбрава”, дзе ўшанаваў перадавога трактарыста І.І. Кулевіча.

Страницы