І зноў гучыць “Жывая класіка”

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ў суботу адбыўся ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзел у ім прынялі 59 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Шчучыншчыны.

Сімвалічна, што такі маштабны праект праводзіцца пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сярод яго заснавальнікаў Міністэрствы інфармацыі і адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”. 
Першы этап адбыўся ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яго ўдзельнікі паказалі сваё майстэрства выразна і артыстычна чытать са сцэны творы беларускіх пісьменнікаў. 
Лепшых чытальнікаў вызначалі сярод вучняў пачатковых, а таксама 5-6, 7-8, 9-10 класаў. Пераможцы ў сваіх узроставых групах прымуць удзел у абласным этапе конкурсу, які будзе доўжыцца з 1 па 31 мая.

Больш фотаздымкаў
Члены журы пад старшынствам загадчыка ДУ «Шчучынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» К.А. Мікалайчык з задавальненнем ацэньвалі выступленні юных чытальнікаў. Як можна не ўсміхнуцца, калі слухаеш цудоўныя радкі Якуба Коласа пра хлопчыка Савося? А пранікнёныя лірычныя вершы Бічэль-Загнетавай выклікаюць узнёсласць і захапленне хараством беларускага слова.
– Не памылюся, калі скажу, что гэта не проста конкурс, а свята жывога слова, якое накіравана на прывіццё цікавасці да чытання на лепшых прыкладах нацыянальнай культуры, – адзначыла Кацярына Анатольеўна Мікалайчык. – Вельмі прыемна, что сёння да нас завітала такая вялікая колькасць юных чытальнікаў. 
Пераможцамі ў сваіх узроставых групах сталі Арцём Гром, Орлеўскі д/с-СШ (пачатковыя класы), Дар’я Лебядзевіч, Астрынская СШ (5-6 класы), Маргарыта Талочка, Васілішкаўская СШ (7-8 класы), Сяргей Хмялеўскі, Васілішкаўская СШ (9-10 класы).
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпло­мамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама.
Юлія ЦІМАШЧУК. Фота аўтара.

Больш фотаздымкаў

Больш фотаздымкаў

Больш фотаздымкаў

Средняя: 5 (1 оценка)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)