“Свята драніка” прайшло ў гарадскім пасёлку Астрына

Работнікі аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці” не толькі аддалі даніну павагі “другому хлебу”, але і пазнаёмілі землякоў са стравамі беларускай кухні, расказалі пра новыя перспектыўныя сарты бульбы.
 Сцэна ператварылася ў стылізаваную вясковую хату. Гасцей віталі гаспадыні-суседачкі ў шыкоўных нацыянальных строях. Падчас свята астрынчане занатавалі рэцэпты адмысловых страў з бульбы і нават паспыталі іх на смак. А як хораша ўсе спявалі і танцавалі разам з артыстамі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў розных конкурсах. 


Свята прайшло з сапраўдным беларускім размахам!
Ганна КАСПЕР.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!