Ушанавалі ветэрана працы

Сваё 90-годдзе адзначыла ветэран працы Валерыя Міхайлаўна Гайдук, якая пражывае ў вёсцы Руткевічы. Павіншаваць юбілярку з днём нараджэння прыехалі радныя і блізкія, а таксама старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Феліксавіч Шандроха і намеснік дырэктара ААТ “Шчучынаграпрадукт” Канстанцін Міхайлавіч Куц.

Валерыя Міхайлаўна сустрэла гасцей у бадзёрым настроі і з усмешкай на твары. Жанчына была вельмі расчулена аказанай увагай і цёплымі словамі ў свой адрас.

– На мой лёс выпала нямала выпрабаванняў, – успамінае В.М. Гайдук. – Я нарадзілася ў вёсцы Вярбілкі ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Каб на стале заўсёды быў хлеб, даводзілася з дзяцінства шмат працаваць. Маці навучыла мяне вязаць прыгожыя шалікі і хусткі. Іх і прадавала на рынку, а атрыманыя грошы адкладвала: вельмі хацелася купіць свой дом. І хутка ажыццявіла сваю мару! Пасля выйшла замуж, нарадзіла сына і дачку. Здавалася, жыццё наладжваецца, аднак мой суджаны вельмі рана пайшоў з жыцця. Дзяцей давялося выхоўваць адной. Каб паставіць іх на ногі, працавала даяркай на малочнатаварнай ферме эксперыментальнай базы “Руткевічы” (Пазней гэта гаспадарка ўвайшла ў склад ААТ “Шчучынаграпрадукт” – Заўв. аўтара), адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Узнагароджана медалём “Ветэран працы”.

Нягледзячы на няпростае жыццё, Валерыя Міхайлаўна не страціла аптымізму і кожны новы дзень сустракае з пазітывам.

– Менавіта на такіх людзей як вы і павінна раўняцца наша моладзь, – зазначыў прафсаюзны лідар аграрыяў раёна Генрых Феліксавіч Шандроха і ўручыў юбілярцы кветкі, Ганаровую грамату і каштоўны падарунак. – Дзякуй вам за працу!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

Варта пачытаць: Спасибо за доброе сердце!
                               Першы падарунак
                               Найлепшая ім узнагарода – наша памяць

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!