“Скураны мяч” рэспублікі – у шчучынскіх футбалістак

У Мінску прыйшлі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага клуба. Упершыню у турніры прынялі ўдзел і дзяўчынкі, у тым ліку і шчучынская каманда "Надзея", якая адстойвала гонар Гродзеншчыны.

Нашы футбалісткі 2006-2007 гадоў нараджэння паспяхова прайшлі групавыя матчы і ў фінале сустрэліся са зборнай Віцебскай вобласці, якую разграмілі “ў сухую” з лікам 4:0. Такім чынам яны сталі чэмпіёнамі рэспублікі і былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі ад Прэзідэнцкага клуба. Да ўсяго нападаючая шчучынскай каманды "Надзея" Ганна Карповіч прызнана лепшай у сваім амплуа.

-- У нашу жаночую зборную ўвайшлі 14 найбольш таленавітых і фізічна падрыхтаваных дзяўчынак – вучаніцы гарадской гімназіі, СШ№2 і СШ№3 г. Шчучына, Ракавіцкай, Орлеўскай і Мажэйкаўскай сярэдніх школ, -- гаворыць трэнер шчучынскай каманды Віктар Барысавіч Лясоўскі. – У гэтым складзе мы гучна заявілі пра сябе на абласным этапе спаборніцтваў “Скураны мяч”: забілі 18 галоў, не прапусціўшы ніводнага. Ўвогуле, многія сапернікі адмаўляліся даігрываць матчы да канца, адчуваючы безумоўную перавагу нашых футбалістак. У фінале рэспублікі мы даказалі ўсім, што дастойны чэмпіёнскага тытулу! У наступным сезоне прыкладзём усе намаганні, каб яго адстаяць!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Выкарыстаны фотаздымкі з рэсурсу sportclub.by і сацыяльных сетак.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.