Новы білет – новыя магчымасці

Актывісткам БРСМ Лізавеце Багамаз, Анастасіі Маленчык і Надзеі Заенчкоўскай у рамках рэалізацыі праекта «Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка!» былі ўручаны першыя білеты членаў БРСМ новага ўзору. 

Дзяўчаты разам з першым сакратаром РК БРСМ Аленай Богдзель прынялі ўдзел у маладзёжным форуме, які нядаўна прайшоў у Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.
 – Абноўлены білет арганізацыі ўяўляе сабой пластыкавую картку, якая ўключае ўсю неабходную інфармацыю, у тым ліку асабістыя дадзеныя яе трымальніка, – расказвае Алена Богдзель. – Ён павінен стаць рэальнай сацыяльнай падтрымкай кожнага члена нашай арганізацыі. Да таго ж новы білет дазваляе БРСМ укараніць у сваю працу элементы электроннага дакументазвароту, тым самым забяспечыць дакладны ўлік, а таксама прадаставіць рэальныя дадатковыя магчымасці кожнаму члену саюза. 
 Партнёрам такога праекту БРСМ выступіла вядомая беларуская кампанія “Autоhelp”. Цяпер уладальнікі новых білетаў аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі лаяльнай праграмы кампаніі і змогуць скарыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы. 
Ганна КАСПЕР.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)