Дзе моцныя карані, там густая крона
Создано Анна Каспер 21.07.2018 в 12:46Вось ужо тры гады запар у першую суботу пасля свята Пятра і Паўла адзін з вясковых падворкаў невялічкай вёсачкі Дзякаўцы ажывае і напаўняецца шматгалоссем. Сюды спяшаюцца ўсе з роду Патапчыкаў. Здорава, калі за сямейным сталом збіраецца 20 і болей чалавек, а што, калі людзей, аб’яднаных роднаснымі вузамі, каля сотні? Як высветлілася, і гэта далёка не ўся радня…