На мінулым тыдні дэлегацыя Шчучынскага раёна наведала літоўскі горад Варэну
Создано Сергей Касперчук 04.11.2018 в 9:37Мэтай візіту было абмеркаванне перспектыў далейшай рэалізацыі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва-Латвія-Беларусь 2014-2020 гады”. У рамках праекта плануецца рэалізаваць канцэпцыю сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з праблемамі здароўя ў дзіцячых школах мастацтваў па абодва бакі літоўска-беларускай мяжы.










