Выдатна гатаваць навучаць у ліцэі
У Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі пастаянна працуюць над тым, каб выпускнікі нашага раёна не пакідалі сваю малую радзіму, а мелі магчымасць атрымаць тут спецыяльнасць і месца работы.
Для гэта педагогі праводзяць маніторынг наконт запатрабаванасці той або іншай прафесіі на рынку працы, а таксама ў моладзі. У наступным навучальным годзе тут плануецца арганізаваць набор для атрымання спецыяльнасці повара і прадаўца.
– Каб рэалізаваць гэту ідэю, нам патрэбна набраць не менш за 25 чалавек – менавіта такая мінімальная колькасць навучэнцаў павінна быць у групе, – расказвае намеснік дырэктара Шчучынскага ДСПЛ па вучэбна-вытворчай рабоце Вайцех Антонавіч Аляксей. – Некалькі дзён таму мы пабывалі ва ўсіх школах раёна, сустрэліся з вучнямі дзявятых і адзінаццатых класаў і расказалі ім пра новыя спецыяльнасці. У некаторых рабят гэта інфармацыя выклікала інтарэс. Хачу падкрэсліць, што школьнікі, якія вырашаць паступаць у наш ліцэй, змогуць адразу атрымаць дзве спецыяльнасці – повара і прадаўца. У іх будзе больш магчымасцей атрымаць работу.
Часу для роздуму ў сёлетніх выпускнікоў ужо не так многа. Калі вы маеце намер паступаць у Шчучынскі ліцэй і хацелі б даведацца штосьці больш падрабязна – тэлефануйце па нумары 76-3-34, і вам абавязкова ўсё растлумачаць.
Ганна РУДСКАЯ.