Нядаўна ў будынку раённага вузла паштовай сувязі прайшоў чарговы Дзень падпісчыка
Ужо стала добрай традыцыяй сустракацца з нашымі чытачамі. Вось і нядаўна ў будынку раённага вузла паштовай сувязі прайшоў чарговы Дзень падпісчыка.
Кожны раз самыя адданыя чытачы прыходзяць на сустрэчу задоўга да вызначанага часу. З многімі з іх мы ўжо даўно знаёмы, таму па праве можам назвацца сябрамі. Мы часта падоўгу абмяркоўваем навіны, дзелімся цікавай інфармацыяй, выслухваем слушныя парады. Дзень падпісчыка не быў выключэннем.
Прыемна, што для многіх людзей “Дзянніца” стала надзейнай крыніцай інфармацыі і лепшай дарадчыцай. Многія нашы падпісчыкі выпісвалі газету не толькі для сябе, але і для родных. Напрыклад, Г.К. Дымінская аформіла падпіску на “Дзянніцу” адразу для дзвюх дачок – Ганны і Юліі.
Як заўсёды, у Дзень падпісчыка з намі былі нашы сябры – супрацоўнікі раённага вузла паштовай сувязі – Вольга Ушкевіч і Святлана Зубік, за што мы ім вельмі ўдзячны. Дзяўчаты жвава афармлялі падпіску не толькі на наша, але і на іншыя выданні. Дарэчы, на “Дзянніцу” ў той дзень падпісаліся звыш 30 чалавек. Самыя актыўныя чытачы атрымалі прыемныя падарункі з лагатыпам нашага выдання.
Дзякуй вам, паважаныя падпісчыкі, за шчырыя пажаданні, словы ўдзячнасці і давер. Мы і далей будзем радаваць вас цікавымі навінамі. Наперадзе – новыя сустрэчы, розыгрышы падарункаў і сувеніраў. Заставайцеся з намі!
Ганна КАСПЕР.
Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.