Дзядуля Мароз завітаў у бальніцу з падарункамі!
Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі. З падарункамі да іх завіталі начальнік кіраўніцтва справамі райвыканкама Алена Вайцехаўна Шкіндзерава, першы сакратар РК БРСМ Анастасія Андрэеўна Цынгалёва, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Уладзіміраўна Міхалоўская, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Уладзіміраўна Шанчук, і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз, Снягурка, Мядзведзь і Заяц.
Для дзетак госці падрыхтавалі цукеркі і падарункі. Знайшліся добрыя словы для бацькоў і людзей у белых халатах. Не абышлося без карагодаў, добрых песень, вясёлых вершаў і танцаў ля елачкі.
Дзядуля Мароз жадаў шчасця і радасці, а яшчэ здароўя! Хай жа ўсе жаданні абавязкова спраўдзяцца!
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.