Сумеснае мерапрыемства орлеўскіх і ляшчанскіх школьнікаў прайшло ў мясцінах партызанскай славы

Непадалёку ад месца, дзе ў вогненныя саракавыя размяшчаўся штаб Шчучынскага партызанскага злучэння пак камандаваннем С.П. Шупені, адбылася імпрэза, прысвечаная ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

 У той чэрвеньскі дзень пад гоман зялёнай лістоты і спеў птушак гучалі пранікнёныя словы піянераў пра мужнасць  і непахіснасць беларускага народа. Кожны з прысутных сэрцам разумеў, як важна зберагчы памяць пра тых, хто цаной свайго жыцця здабываў Перамогу.  Словы песні, якую выкнала вучаніца Ляшчанскай школы Вераніка Зарэмба, узляталі ў мірнае неба і разносіліся вакол мемарыяльнага комплексу, даносіліся да вёскі Зачэпічы як удзячнасць за наша  мірнае жыццё.

З цікавасцю слухалі вучні дзвюх школ аповед орлеўскіх экскурсаводаў Паліны Шкляр, Таццяны Герасімчык, Ангеліны Жылінскай, Яны Шкляр пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, баявыя аперацыі Шчучынскага партызанскага злучэння. А тэатралізаванае прадстаўленне, што перанеслася ў партызанскую зямлянку, стварала рэальную атмасферу тых далёкіх гераічных часоў. Вялікае ўражанне і новыя веды з гісторыі роднай Беларусі атрымалі юныя патрыёты.

Галіна ЖЛАБА, намеснік дырэктара Орлеўскага дз/сада - СШ імя С.П. Шупені.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!