За 75 дзён да Дня Перамогі шчучынская моладзь запаліла “Агонь памяці”. Паглядзіце, як урачыста стартавала гэта патрыятычная акцыя

Сёння ў гарадскім скверы ля помніка вызваліцелям Шчучына, за 75 дзён да Вялікай Перамогі, стартавала акцыя “Агонь памяці”. Каб запаліць 33 лампады ад Вечнага агню і развезці іх па памятных мясцінах, дзе пахаваны героі Вялікай Айчыннай вайны і ахвяры вераломнасці нямецка-фашысцкіх акупантаў, прыйшлі прадстаўнікі раённай улады і ідэалагічнай вертыкалі, прыехалі з усіх куточкаў Шчучыншчыны члены раённай піянерскай арганізацыі і БРСМ, ветэраны піянерскага і камсамольскага руху, Узброеных Сіл, старшыні сельвыканкамаў.

 

Метраном пачынае зваротны адлік часу. На працягу ўсіх гэтых дзён Агонь памяці будзе гарэць як сімвал удзячнасці маладога пакалення загінуўшым землякам. Ваенны камісар Шчучынскага раёна, падпалкоўнік У.Я. Чайко, камандзір праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” П.П. Найда, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” А.П. Місюк перадаюць запаленыя лампады юным патрыётам – прадстаўнікам рэгіёнаў Шчучыншчыны.

 

 

– Мы будзем жыць, вучыцца і працаваць так, каб Вечны агонь любві і памяці гарэў у нашых сэрцах заўжды – як знак вялікай удзячнасці усім, хто адстаяў мір і шчасце на зямлі, – запэўнівае моладзь.

 

 

Дэлегацыі з запаленымі лампадамі, якія, дарэчы, набыла для патрыятычнай акцыі раённая арганізацыя Беларускага фонду міру, адправіліся ў свае рэгіёны з тым, каб ушанаваць памяць загінуўшых на месцах іх пахавання. Агонь памяці будуць падтрымліваць у гэтых свяшчэнных мясцінах піянеры і саюзная моладзь, маладыя спецыялісты, спартсмены, творчая інтэлігенцыя… Эстафета памяці працягваецца.

 

 

У акцыі “Агонь памяці” прыняла ўдзел намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта.

 

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

Куда отправился “Огонь памяти”
 

  • - К братской могиле жертв фашизма в деревню Якубовичи,
  • - к братской могиле подпольщиков в городской посёлок Острино,
  • - к братской могиле советских воинов в городской посёлок Острино,
  • - к братской могиле советских воинов и партизан вгородской посёлок Острино,
  • - к могиле В.В. Александрова в деревню Бершты,
  • - к мемориальному комплексу и братской могиле жертв фашизма в деревню Зиняки,
  • - к памятнику землякам, погибшим в годы войны, могиле советского воина и братской могиле в деревню Большие Берёзовцы,
  • - к памятнику неизвестному солдату и могиле двух советских воинов в деревню Громки,
  • - к братской могиле жертв фашизма в городской посёлок Острино,
  • - к братской могиле жертв фашизма в агрогородок Василишки,
  • - к братской могиле советских воинов в агрогородок Василишки,
  • - к братской могиле партизан и членов семьи В.И. Примака в деревню Завалки,
  • - к могиле В.А. Овсейчика около деревни Шинковцы,
  • - к могиле партизана А.Л. Квитковского около деревни Шинковцы,
  • - к братской могиле участников сопротивления в деревню Шарупы,
  • - к братской могиле жертв фашизма в деревню Шинковцы,
  • - к братской могиле жертв фашизма в деревню Таболичи,
  • - к братской могиле жертв фашизма в деревню Огородище,
  • - к братской могиле жертв фашизма в деревню Замостяны,
  • - к могиле партизан и советских граждан, расстрелянных фашистами, памятнику землякам, погибшим в годы Великой Отечественной войны в агрогородок Першемайск,
  • - к могиле партизана Крупицы в деревню Давлюдовщина,
  • - к могиле командира Красной Армии Земцова в агрогородок Каменка,
  • - к братской могиле советских воинов и памятнику землякам, погибшим в годы Великой Отечественной войны, в агрогородок Рожанка,
  • - к братской могиле жертв фашизма в городской посёлок Желудок,
  • - к братской могиле советских воинов и партизан в городской посёлок Желудок,
  • - к братской могиле советских воинов и партизан в деревню Зачепичи,
  • - к могиле партизана С.И. Белого в деревню Зачепичи,
  • - к братской могиле советских воинов и партизан в агрогородок Орля,
  • - к братской могиле жертв фашизма в город Щучин,
  • - к братской могиле советских воинов и партизан в город Щучин,
  • - к могиле жертв войны И.С. Олехновича и О.А. Олехнович в город Щучин,
  • - к могиле жертв войны С.Г.Токть, Я.И.Клышевича, Г.Я. Клышевича в город Щучин,
  • - к могиле жертвы войны П.М. Шляхтун в города Щучин.
 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!