Агонь памяці валанцёры перададуць маладым спецыялістам

24 лютага, за 75 дзён да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на Шчучыншчыне стартавала акцыя “Агонь памяці”. 33 лампады былі запалены ад Вечнага агню ў гарадскім скверы і развезены па памятных мясцінах, дзе пахаваны героі вайны і ахвяры фашызму.

 

Кожны панядзелак у тых свяшчэнных месцах адбываецца перадача агню памяці для таго, каб падтрымліваць яго ззянне ўсе гэтыя дні. Першымі свяшчэнны агонь атрымалі піянеры і перадалі сваім старэйшым сябрам – членам “БРСМ”. У мінулы панядзелак эстафету прынялі валанцёры, якія, дарэчы, таксама з’яўляюцца членамі “БРСМ”. А праз дзень яна пяройдзе маладым спецыялістам, якія ўвесь наступны тыдзень будуць падтрымліваць агонь памяці.

 

 

– Жыхары Шчучыншчыны – моладзь і старэйшае пакаленне – з усёй адказнасцю ставяцца да правядзення гэтай акцыі, – гаворыць першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Куцэйка. – Агонь памяці – сімвал нашай удзячнасці землякам і ўсім, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба… Так мы можам выказаць ім сваю павагу…

 

 

Месцы, дзе знайшлі свой апошні спачын героі вайны, свяшчэнныя для нас. Ніколі не забываюць пра іх дзеці і дарослыя: заўсёды падтрымліваюць там парадак, прыносяць жывыя кветкі…

 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота з архіва РК ГА “БРСМ”.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!