Выбар за намі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Надзея Хальцова працягвае работу ў выбарчай акрузе

 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзея Хальцова працягвае работу ў выбарчай акрузе. На гэтым тыдні парламентарый наведала працоўныя калектывы і правяла маніторынг выбарчых участкаў у Шчучыне, Астрыне і Васілішках.

 

Вядома, асноўная ўвага падчас сустрэч дэпутата з насельніцтвам зараз надаецца тэме выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 26 студзеня. Падрабязна абмеркавалі бягучую электаральную кампанію і падчас сустрэчы з працоўным калектывам дзіцячага сада № 7 горада Шчучына. Акрамя Надзеі Хальцовай удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Павел Тарчынскі.

 

– Самае галоўнае – зрабіць правільны выбар на карысць міру, парадку і суверэнітэту нашай краіны, – упэўнена Надзея Хальцова. – Каб мы мелі магчымасць спакойна хадзіць на работу, каб мы не хваляваліся за нашых дзяцей. Важна памятаць тое, што мы маем. За апошнія трыццаць гадоў Беларусь дасягнула многага. Страціць дасягнутае вельмі лёгка, толькі цяжка потым будзе вярнуць усё назад.

 

 

Надзея Хальцова закранула тэму заканатворчай дзейнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Таксама падчас сустрэчы прысутныя абмеркавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучыншчыны за мінулы год.

 

Акрамя таго, падчас рабочага візіту ў Астрыну Надзея Хальцова прыняла ўдзел у пасяджэнні мясцовага сельвыканкама, на якім абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з работай камісіі па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян. Таксама была абмеркавана дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія прыводзяць да гібелі людзей ад знешніх прычын. Асобна гучала тэма работы са зваротамі грамадзян.

 

 

У Васілішках парламентарый наведала пашыраны сход грамадзян, дзе прысутныя абмеркавалі актуальныя палітычныя і сацыяльныя тэмы.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара і Надзеі БОГДАН.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!