Пажыць у благаслаўлёных мясцінах Лаўрышава…

З такой незвычайнай прапановай звярнуліся да шчучынцаў навагрудчане 

Нядаўна супрацоўнікі Шчучынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна прымалі сваіх калег з Навагрудка, якія прапанавалі далучыцца да рэалізацыі праекта “Трэці ўзрост, трэцяя маладосць, трэцяе дыханне”. Яго мэта – рэабілітацыя пажылых людзей у сучасных умовах, раскрыццё патэнцыялу асобы, жаданне пераканаць, што жыць цікава, актыўна, насычана можна ў любым узросце і адчуваць пры гэтым сапраўдную радасць быцця.

 Як пацвярджэнне – навагрудчане запрашаюць пажылых шчучынцаў адправіцца ў невялікае падарожжа і пагасціць з тыдзень у вёсцы Лаўрышава. Там, у доме сумеснага пражывання, створаны ўсе бытавыя ўмовы. Побач знаходзіцца Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр, дзе можна наведваць набажэнствы, весці духоўныя гутаркі са святарамі і паслушнікамі, удзельнічаць у агульных трапезах, магчыма, аказваць манастыру пасільную дапамогу.
Акрамя таго, каардынатары гэтага неардынарнага сацыяльнага праекта абяцаюць арганізаваць цікавыя культурна-масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з медыкамі і псіхолагам, экскурсіі па знакамітых мясцінах Навагрудчыны.
– Першая група жадаючых змяніць абстаноўку і адправіцца на пабыўку ў Лаўрышава ўжо сфарміравана. Гэта самыя актыўныя наведвальнікі нашага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, – гаворыць загадчыца аддзялення Анжэліна Расціславаўна Шпакоўская. – Наступнымі, верагодна, стануць мамы з дзецьмі-інвалідамі. А ўвогуле скарыстацца гасціннасцю навагрудчан і паўдзельнічаць у праекце можа кожны зацікаўлены прадстаўнік “залатога ўзросту”. Калі ў вас адкрылася тое самае “трэцяе дыханне” і вы гатовы адправіцца ў вандроўку, тэлефануйце па нумары 26-4-42.
Дарэчы, цікаўнасць да праекта ўжо праявілі раённы савет ветэранаў і энтузіясты з клуба “Лад”. Сапраўды, чаму б не выкарыстаць такую ўнікальную магчымасць і пагасціць там, дзе вам рады?

Варта пачытацьК святыне – с поклоном и молитвой
                             Гукі аргана льюцца праз стагоддзі
                             Ад берасцяных грамат да сучасных кніг
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!