Паміж намі, жанчынамі
Создано Анна Каспер 12.11.2017 в 8:57
У Астрынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў Клуба неабыякавых матуль. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю ордэна Маці і запрасілі ў госці жанчын, якія маюць гэту адметную ўзнагароду – Наталлю Раманчык і Алену Мікановіч.
Выдатна дэкламавалі вершы, прысвечаныя матулям, Русаліна Дзямідчык, Агнеша Ходыш і Ангеліна Марчукевіч. Не абышлося без вясёлых конкурсаў, у якіх, дарэчы, мамы ўдзельнічалі разам са сваімі дзецьмі.
Вось так у добрай кампаніі за кубкам гарбаты праводзяць свой вольны час астрынскія жанчыны.
Ганна КАСПЕР.